Амерыканскія навукоўцы, якія займаюцца хваробай Альцгеймера, высунулі сваю тэорыю яе развіцця. Хвароба не пачынаецца ў мозгу, хоць атакуе менавіта гэты орган, паведамляе польскі партал Onet.
У выніку даследаванняў вучоныя са Злучаных Штатаў Амерыкі прыйшлі да высновы, што за развіццё хваробы адказвае моцны нейратаксін, які выпрацоўваецца бактэрыямі ў кішэчніку. Нейратаксін трапляе з кішэчніка ў арганізм, праходзіць праз гематаэнцэфалічны бар'ер і пападае ў мозг, прычыняючыся да знішчэння нейронаў.
Пры гэтым навукоўцы, якія праводзілі даследаванне, лічаць, што ёсць метад, які можа паўстрымаць гэты працэс. Паводле іх, неабходна спажываць ежу, якая ўтрымлівае шмат клятчаткі. Дзякуючы гэтаму ў кішэчніку рэгулюецца мікрабіём, у тым ліку змяншаецца лічба бактэрый, якія выпрацоўваюць нейратаксін.
Хварооба Альцгеймера або Сенільная дэменцыя альцгеймераўскага тыпу – найбольш распаўсюджаная форма дэменцыі. Гэтае нейрадэгенератыўнае захворванне ўпершыню было апісанае ў 1906 годзе нямецкім псіхіятрам Алоісам Альцгеймерам. Як правіла, яно дыягназуецца ў людзей, старэйшых за 65 гадоў, але існуе і ранняя хвароба Альцгеймера – рэдкая форма захворвання. З развіццём хваробы і знішчэннем нейронаў адбываецца страта доўгачасовай памяці, пазней паступовая страта функцый арганізма вядзе да смерці.
вс